
У 2023 годзе Нясвіжу, гораду з багатай гістарычнай спадчынай, спаўняецца 800 гадоў.
З гісторыі Нясвіжа:
1223 г. - першае згадванне ў "Аповесці мінулых гадоў".
1513 г. - Нясвіж пераходзіць у валоданне Радзівілаў.
1562 г. - заснавана друкарня, дзе былі выдадзены першыя на тэрыторыі Беларусі кнігі на беларускай мове.
1582 г. - пачатак будаўніцтва Нясвіжскага замка.
1586 г. - гораду даравана магдэбургскае права і герб.
1740 г. - у Нясвіжы пачаў дзейнічаць першы ў Беларусі прафесійны тэатр.
Нясвіж сёння
Сучасны Нясвіж - адзін з культурных цэнтраў Беларусі, горад з развітой прамысловасцю, інфраструктурай. Насельніцтва горада - 15,9 тыс. чалавек*.
Выдатныя мясціны Нясвіжа:
у горадзе знаходзіцца 18 аб'ектаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі;
найбольш вядомыя - палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (уключаны ў Спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), касцёл Божага Цела, Слуцкая брама, храм Ушэсця Гасподняга.
У Нясвіжы праходзяць папулярныя культурныя мерапрыемствы, у іх ліку вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў, свята мастацтваў "Музы Нясвiжа", фестывалі рэканструкцый гістарычных падзей.
*Паводле даных на 1 студзеня 2023 года.
Крыніца: Нясвіжскі райвыканкам, Мінскі аблвыканкам.