За 2016-2020 гады ў забруджаных пасля аварыі на ЧАЭС раёнах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей газіфікавана больш як 5 тыс. жылых дамоў, уведзена ў эксплуатацыю 395 км газаправодаў.
У тым ліку:
у Брэсцкай вобласці - 2,8 тыс. дамоў і 202,6 км газаправодаў;
Гомельскай - 1,4 тыс. дамоў і 85 км газаправодаў;
Магілёўскай - 0,9 тыс. дамоў і 107,4 км газаправодаў.
За 1991-2020 гады газіфікавана 219 населеных пунктаў, амаль 49 тыс. жылых дамоў, пабудавана каля 4,3 тыс. км газаправодаў.
Цяпер у Беларусі дзейнічае дзяржпраграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады*, на рэалізацыю якой плануецца накіраваць Br2,997 млрд.
*Пастанова Савета Міністраў ад 22 сакавіка 2021 г. №159.
Крыніца: ДВА "Белпалівагаз", Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС.