Гарады-спадарожнікі Мінска: Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і г.п. Рудзенск*.
Генеральныя планы гарадоў прадугледжваюць будаўніцтва жылля, сацыяльных аб'ектаў, развіццё інфраструктуры.
Будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках Мінска (план на 2022 г.):
Дзяржынск - 3300 кв.м,
Заслаўе - 1000 кв.м,
Лагойск - 1000 кв.м,
Смалявічы - 44300 кв.м,
Фаніпаль - 9000 кв.м,
Рудзенск - 300 кв.м.
Усяго 58900 кв.м.
Што пабудуюць у гарадах-спадарожніках да 2025 г.:
Дзяржынск - забудова паўднёва-заходняга жылога раёна для 3,7 тыс. жыхароў,
Заслаўе - праектуецца сучасны бальнічны комплекс,
Лагойск - забудова жылога раёна Планар для 4,2 тыс. жыхароў,
Смалявічы - забудова паўночна-ўсходняга жылога раёна для 10,8 тыс. чалавек (да 2023 г.),
Фаніпаль - забудова жылога раёна па вул.Зялёнай,
Рудзенск - забудова новага жылога раёна ў пас.Дружны для 3,1 тыс. жыхароў.
Як можа вырасці насельніцтва гарадоў-спадарожнікаў да 2035 г.**:
Заслаўе з 17,7 тыс. да 35 тыс.,
Лагойск з 15,3 тыс. да 27 тыс.,
Смалявічы з 19,8 тыс. да 50 тыс.,
Рудзенск з 13,4 тыс. (Рудзенск - 2,7, Дружны - 10,7) да 41,4 тыс.,
Фаніпаль з 17,5 тыс. да 29 тыс.
*Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 214 ад 7 мая 2014 г. "Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў".
** Прагнозны паказчык.
Крыніца: адкрытыя крыніцы.