Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
13 снежня 2018, 15:04

Гандаль у Мінску ў святочныя дні

Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.

Прадуктовыя магазіны:

25 і 31 снежня, 7 студзеня працуюць па графіку рабочага дня;

1 студзеня - з 10.00 да 18.00;

магазіны гандлёвай плошчай звыш 400 кв.м з 15 снежня па 7 студзеня - да 22.00.

Непрадуктовыя магазіны:

25 і 31 снежня, 7 студзеня - па графіку рабочага дня;

1 студзеня - выхадны.

Аб'екты грамадскага харчавання:

рэстараны і кафэ з 15 снежня па 1 студзеня - без выхадных да 6.00*.

Кірмаш "Калядны кірмаш":

каля Палаца спорту:

з 15 снежня па 15 студзеня - з 12.00 да 22.00;

у навагоднюю ноч - з 22.00 да 4.00.

на Кастрычніцкай плошчы:

з 20 снежня па 7 студзеня - з 12.00 да 22.00;

у навагоднюю ноч - з 22.00 да 4.00;

з 8 па 15 студзеня - з 12.00 да 20.00.

* За выключэннем размешчаных у жылых дамах.

Крыніца: Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі