Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 снежня 2020, 16:08

Гандаль у Мінску ў святочныя дні

Прадпрыемствы гандлю прапануюць:

навагоднія наборы "Камунаркі" - ад Br4,7 за 300 г да Br20,6 за 1 кг,

навагоднія наборы "Спартака" - ад Br3,9 за 300 г да Br18,42 за 1,5 кг,

шампанскае і пеністыя віны - ад Br5,36 да Br15 за 0,75 л,

больш як 40 відаў штучных навагодніх дрэў беларускай вытворчасці па рознічных цэнах ад Br6,70 да Br802,

больш як 100 відаў карнавальных касцюмаў і масак для ранішнікаў і дзіцячых забаўляльных праграм - ад Br11 да Br85,

касцюмы Дзеда Мароза і Снягурачкі - ад Br95 да Br190,

больш як 3 тыс. найменняў ёлачных упрыгажэнняў, сувеніраў і іншай святочнай атрыбутыкі ў шырокім цэнавым дыяпазоне.

У гандлёвых аб'ектах сталіцы наведвальнікаў чакаюць шматлікія акцыі, распрадажы і скідкі - у снежні запланавана больш за 1,5 тыс. розных мерапрыемстваў.

Універмаг "Беларусь":

18 снежня - акцыя "Карнавальная ноч" (скідкі 30% на нехарчовыя і 10% - на харчовыя тавары),

24 снежня - акцыя "Цуды здзяйсняюцца" (скідкі 30% і 10%),

29, 30 і 31 снежня - акцыя "Навагодні перапалох" (скідкі 25% і 5%).

ГУМ:

20-22 снежня - акцыя "Час чараўніцтва" (скідкі 32% на нехарчовыя тавары).

Гандлёвы цэнтр "Кірмаш":

25-27 снежня - акцыя "Калядныя скідкі" (скідкі 32% на нехарчовыя тавары).

На аб'ектах грамадскага харчавання адбудзецца 850 выставак-продажаў.

Крыніца: Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі