ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 жніўня 2020, 15:10

Гандаль Беларусі

Гандаль Беларусі

У сферы гандлю і грамадскага харчавання працавалі 703,6 тыс. чалавек (каля 16% усяго занятага насельніцтва)*.

Колькасць і гандлёвая плошча магазінаў**:

2020 год - 59,4 тыс. шт. (6 391 кв.м);

2019 год - 58,5 тыс. шт. (6 103 кв.м).

У сельскай мясцовасці - 9,8 тыс. магазінаў (16,5%), у гарадской - 49,6 тыс. (83,5%).

Колькасць магазінаў па абласцях і Мінску:***

Брэсцкая вобласць - 9 849;

Віцебская вобласць - 7 305;

Гомельская вобласць - 8 434;

Гродзенская вобласць - 6 806;

Мінская вобласць - 9 610;

Магілёўская вобласць - 7 065;

Мінск - 10 337.

У рознічным гандлі прададзена* тавараў на Br49,6 млрд, што ў супастаўных цэнах на 4,5% больш, чым у 2018 годзе.

Арганізацыямі гандлю прадстаўлены шырокі асартымент беларускіх тавараў. Доля продажаў прадукцыі айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю (без мікраарганізацый) склала 61%*.

Доля беларускай прадукцыі ў агульным аб'ёме продажаў асобных тавараў у арганізацыях гандлю*:

яйкі - 100%,

мяса і мясныя прадукты - 99,7%,

масла сметанковае - 99,7%,

сыр - 92,6%,

мука - 85,7%,

цукар - 85,3%,

халадзільнікі і маразільнікі - 52,5%,

будматэрыялы - 46,9%,

панчошна-шкарпэтачныя вырабы - 81,2%,

скураны абутак - 47,9%,

верхняе адзенне - 39,5%,

ніжняя бялізна - 67,1%.

Усё актыўней спажыўцы карыстаюцца магчымасцю набываць тавары праз інтэрнэт-магазіны.

Найбольш папулярныя тавары ў інтэрнэт-магазінах (у працэнтах да рознічнага тавараабароту інтэрнэт-магазінаў; без мікраарганізацый)*:

адзенне - 13,1%,

электрабытавыя прыборы і інструменты - 11,8%,

абутак - 8,1%,

мэбля - 4,7%,

парфумерна-касметычная прадукцыя і туалетныя прылады - 4,1%.

* у 2019 годзе

** на пачатак 2020 года

*** на канец 2019 года

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі