Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 снежня 2018, 12:42

Галалёдзіца. Рэкамендацыі вадзіцелям і пешаходам

Ва ўмовах галалёдзіцы ДАІ рэкамендуе вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі:

- выбірайце аптымальную скорасць, тармажэнне павінна быць абмежавана і праводзіцца на ўключанай перадачы;

- не дапускайце рэзкіх манеўраў, напрамак руху мяняйце паступова, каб пазбегнуць юза, з якога ў галалёдзіцу цяжка выйсці;

- павароты праязджайце на пастаяннай скорасці, для чаго яе неабходна зніжаць да мінімуму;

- пры разгоне прыбаўляйце газ асцярожна, асабліва на заднепрывадным аўто;

- будзьце максімальна ўважлівыя пры праездзе прадзімальных участкаў на трасах, мастах, пуцеправодах і эстакадах, участках дарог, што праходзяць паблізу вадаёмаў і рэк, а таксама закругленнях, спусках і пад'ёмах;

- асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць пад'ездам да пешаходных пераходаў, святлафораў і прыпынкаў грамадскага транспарту: з-за частага тармажэння аўтамабіляў там утвараюцца наледзі.

Акрамя таго, пешаходам неабходна звяртаць увагу на магчымае абледзяненне тратуараў, акуратна набліжацца да краю праезнай часткі, праяўляць максімум асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі.

Крыніца: УДАІ МУС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі