Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 снежня 2022, 10:30

Энергетычны комплекс Беларусі: электраэнергія

У Беларусі ажыццяўляецца дынамічнае развіццё энергетычнай галіны.

У 2022 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 135 МВт генерыруючых магутнасцей.

Мадэрнізаваны і ўведзены ў строй новыя высокатэхналагічныя высакавольтныя падстанцыі ў абласцях*. Пабудавана і рэканструявана больш як 1,3 тыс. км электрасетак.

Важнейшы праект - Беларуская атамная электрастанцыя.

Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 г.) выпрацаваў 10,4 млрд кВт.гадз электраэнергіі, цяпер працуе на намінальнай магутнасці.

Другі энергаблок БелАЭС: гатоўнасць - 97 працэнтаў, энергетычны пуск ** запланаваны ў першым квартале 2023 года.

У рамках інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму прадаўжаецца будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц (сумарнай магутнасцю 800 МВт) на чатырох буйных электрастанцыях: Бярозаўскай ДРЭС, Лукомскай ДРЭС, Наваполацкай ЦЭЦ, Мінскай ЦЭЦ-5.

Лукомская ДРЭС - самая магутная электрастанцыя ў краіне (выпрацоўвае кожны чацвёрты кілават электраэнергіі).

Адна з ключавых задач галіны - задавальненне ўзрастаючага попыту на электраэнергію ў эканоміцы, а таксама ў насельніцтва.

Аб'ём спажывання насельніцтвам электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння за студзень-лістапад 2022 г. вырас у 1,8 раза (у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 г.) да 396,4 млн кВт.гадз.

Прадаўжаецца будаўніцтва новых шматкватэрных электрадамоў. За 2021 г. і 10 месяцаў 2022 г. у строй увялі 563 тыс. кв.м. У бягучай пяцігодцы плануецца ўвесці каля 2 млн кв.м такога жылля.

*Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай.

**Энергетычны пуск - адзін з этапаў праграмы па ўводзе блока ў строй. Наступныя этапы - доследна-прамысловай эксплуатацыі і ўвод у прамысловую эксплуатацыю.

Крыніца: Міністэрства энергетыкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі