
Энергетычная галіна Беларусі дынамічна развіваецца.
У рэспубліцы ўдзяляецца асаблівая ўвага развіццю электрасеткавай інфраструктуры.
За апошнія пяць гадоў:
- уведзена ў строй каля 1,4 тыс. МВт генерыруючых магутнасцей;
- пабудавана і рэканструявана 9,4 тыс. км электрасетак;
- уведзена каля 2,2 тыс. МВ·А трансфарматарных магутнасцей.
Забеспячэнне насельніцтва электраэнергіяй -100%.
Агульная працягласць ліній электраперадачы - каля 280 тыс. км, што эквівалентна сямі віткам вакол Зямлі па экватары.
Важнейшы праект - Беларуская атамная электрастанцыя*.
Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 г.) выпрацаваў больш за 11 млрд кВт.гадз электраэнергіі.
З уводам другога энергаблока БелАЭС аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі вырасце да 18,5 млрд кВт.гадз у год.
У Беларусі дзейнічае 52 гідраэлектрастанцыі, ў 2022 годзе яны выпрацавалі больш за 370 млн кВт.гадз электраэнергіі. Буйнейшыя ГЭС - Полацкая і Віцебская.
Нараўне з ГЭС развіваюцца сонечная і ветраэнергетыка. Магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі за апошнія 9 гадоў вырасла з 93 МВт да 608 МВт (больш як у 6 разоў).
*па расійскім праекце "АЭС-2006", з двума энергаблокамі магутнасцю 2400 МВт, вода-вадзянымі рэактарамі пакалення 3+.
Крыніца: Міністэрства энергетыкі.