Энергетычная галіна Беларусі дынамічна развіваецца.
У 2023 г. аб'ём спажывання электраэнергіі ў краіне склаў 41,1 млрд кВт.гадз (106,6% да ўзроўню 2022 года).
Пры гэтым 28,5% ад агульнага аб'ёму забяспечана за кошт выпрацоўкі электраэнергіі Беларускай АЭС*.
БелАЭС з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму першага энергаблока выпрацавала 25 млрд кВт.гадз электраэнергіі.
Работа станцыі дазволіла замясціць 6,7 млрд куб.м прыроднага газу.
У Беларусі шырока праводзяцца работы па рэканструкцыі электрасеткавай інфраструктуры.
Энергазабеспячальнымі арганізацыямі пабудавана:
У 2022 годзе - 1,7 тыс. км электрасетак,
у 2023 годзе - каля 2,7 тыс. км,
у 2024 годзе - плануецца 3 тыс. км.
У краіне будуюцца сучасныя шматкватэрныя электрадамы. За 2021-2023 гг. уведзена ў эксплуатацыю 1,2 млн кв.м такога жылля.
Першым у Беларусі населеным пунктам, які поўнасцю перавялі на электраацяпленне, стаў аг. Вялікі Бор у Гомельскай вобласці**.
У студзені 2024 г. электраспажыванне ў аграгарадку склала 386,2 тыс. кВт.гадз, што ў 6 разоў перавышае паказчык студзеня 2023 г. і амаль у 10 разоў - студзеня 2022-га.
Беларусь займае 3-е месца ў рэйтынгу краін Еўропы па таннасці электраэнергіі.
*Беларуская атамная электрастанцыя (БелАЭС) - буйнейшы для краіны высокатэхналагічны праект, які адпавядае самым сучасным патрабаванням бяспекі. Пабудавана па расійскім праекце "АЭС-2006", з двума энергаблокамі магутнасцю 2400 МВт, вода-вадзянымі рэактарамі пакалення 3+.
**Фінансаванне работ па праекце ажыццяўлялася ў рамках Дзяржпраграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады.
Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.