Напярэдадні навагодніх свят у Беларусі разгорнуцца ёлачныя базары. Усяго запланавана работа больш як 1 тыс. ёлачных базараў лясгасаў*, дзе будуць прадстаўлены елкі ў кадках, яловыя букеты, жывыя елкі і хвоі.
Першымі гандаль пачынаюць лясгасы Мінскай і Віцебскай абласцей - з 15 снежня. Масавы продаж навагодніх дрэў па ўсёй краіне стартуе 20 снежня.
Сярэдні кошт** (па краіне) на жывыя елкі:
да 1 м - ад Br10,21,
1-2 м - ад Br12,65,
2-3 м - ад Br18,94.
Сярэдні кошт навагодніх дрэў у кадках:
да 1 м - Br26,39,
1-2 м - Br32,77.
Як выбраць навагоднюю елку:
- свежая елка насычанага цёмна-зялёнага колеру;
- мае яркі пах ігліцы;
- ствол павінен быць роўным і не тонкім (не менш як 6 см у абхваце);
- ігліца здаровага дрэва - мяккая і эластычная;
- галіны дрэва павінны быць гнуткімі і моцнымі.
Для даведкі
У 2024 годзе ў перыяд зімовых свят лясгасы Беларусі рэалізавалі больш за 162 тыс. навагодніх дрэў і больш за 12 тыс. навагодніх букетаў.
*Гандаль будзе арганізаваны як непасрэдна ў лясніцтвах, так і ў асобных гандлёвых кропках у райцэнтрах і гарадах.
** Кошт навагодніх дрэў залежыць ад месца іх набыцця. Найбольш бюджэтныя варыянты прадстаўлены ў лясніцтвах. Цана таксама можа адрознівацца ў большы ці меншы бок у залежнасці ад рэгіёна.
Крыніца: Мінлясгас.
