
З 18 снежня ў Беларусі пачнецца продаж абавязковага атрыбута Новага года - хвойных дрэў.
18 снежня перадсвяточны гандаль пачнуць лясгасы Брэсцкай вобласці,
20 снежня - лясгасы Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей,
21 снежня - лясгасы Магілёўскай вобласці,
22 снежня - лясгасы Гомельскай вобласці.
Продаж навагодніх дрэў, у тым ліку ў кадках, і букетаў будзе арганізаваны ў гандлёвых кропках, лясгасах і лясніцтвах.
Усяго па краіне арганізуюць каля 1,1 тыс. ёлачных базараў.
У Мінску яны будуць працаваць 22-31 снежня з 10.00 да 19.00.
Цэны на жывыя елкі ў лясніцтвах:
- да 1 м - ад Br10,05,
- 1-2 м - ад Br12,59,
- 2-3 м - ад Br16,63*.
Напярэдадні свят узмацняецца ахова ляснога фонду. За нарыхтоўку дрэў без дазвольных дакументаў прадугледжаны штраф для фізасоб ад 5 да 30 базавых велічынь**.
*Цэны пазначаны без уліку праводзімых у гандлёвых сетках скідак і акцый.
**Цяпер 1 БВ складае Br29.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі.