Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 снежня 2019, 10:47

Ёлачныя базары

З 20 снежня ў Беларусі пачнецца продаж абавязковага атрыбута Новага года - хвойных дрэў.

Рэалізацыя навагодніх дрэў, у тым ліку ў кадках, букетаў будзе арганізавана ў гандлёвых пунктах, у лясгасах і лясніцтвах.

Усяго па краіне будзе больш за 1,1 тыс. ёлачных базараў.

У Мінску яны будуць працаваць 22-31 снежня з 10.00 да 19.00.

Цэны на жывыя елкі ў лясніцтвах:

да 1 м - ад Br10,

1-2 м - ад Br12,

2-3 м - ад Br17,

3-4 м - ад Br30,

Напярэдадні свят узмацняецца ахова ляснога фонду.

За нарыхтоўку дрэў без дазвольных дакументаў прадугледжаны штраф для фізічных асоб ад 5 да 50 базавых велічынь (цяпер БВ складае Br25,5).

*Цэны пазначаны без уліку праводзімых у гандлёвых сетках скідак і акцый.

Крыніца: Мінлясгас Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі