Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў студзені - кастрычніку склаў каля $5,4 млрд (+14,1 % да ўзроўню адпаведнага перыяду 2020 года).
Геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі пашырылася да 106 краін.
Асноўныя пазіцыі:
- малако і малочная прадукцыя - на суму каля $2,2 млрд (108,9% да ўзроўню мінулага года),
- мяса і мясапрадукты - $942,8 млн (113,7%).
Прадукцыі раслінаводства экспартавана на $478,4 млн, пры гэтым доля:
- свежай агародніны - 42,8%,
- пладоў і ягад - 34,8%
- бульбы - 11,1%,
- жывых дрэў, зрэзаных кветак і насення - 9,0%.
Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт па краінах:
- СНД, уключаючы Расію, павялічыўся на 10,4%,
- Азія і Акіянія - на 33,4%,
- ЕС - на 41,4%,
- Амерыка і Карыбскі басейн - на 56,5%,
- Афрыка - на 9,7%.
Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай вырас на 32,9%. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 38,3%.
Экспарт па прадукцыі:
- малако і малакапрадукты - вырас на 8,9%,
- ялавічына - на 16,5%,
- каўбасныя вырабы - на 34,0%,
- рыба і рыбная прадукцыя - на 25,2%,
- яйкі - на 35,8%,
- бульба - на 57%,
- свежая агародніна - на 13,1%,
- алей рапсавы - на 79,3%,
- плады і ягады - на 33,2%.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.