Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 красавіка 2021, 12:12

Экалагічныя наступствы аварыі на ЧАЭС для Беларусі. Да 35-годдзя чарнобыльскай катастрофы

Радыеэкалагічная абстаноўка ў Беларусі ў перыяд пасля аварыі на ЧАЭС вызначалася дзеяннем радыеактыўных ізатопаў, асноўныя з якіх:

ёд-131 - кароткажывучы ізатоп. Перыяд паўраспаду - 8 сутак. Зона забруджвання - практычна ўся тэрыторыя Беларусі*;

цэзій-137** - доўгажывучы ізатоп. Перыяд паўраспаду - 30 гадоў. Зона забруджвання - 23% тэрыторыі Беларусі (46,615 тыс. кв.км)*;

стронцый-90 - доўгажывучы ізатоп. Перыяд паўраспаду - 28,5 года. Зона забруджвання - 10% тэрыторыі Беларусі (21,1 тыс. кв.км);

плутоній-238, 239, 240 - доўгажывучыя ізатопы. Перыяд паўраспаду - 87,7 года***. Зона забруджвання - 2% тэрыторыі Беларусі (каля 4 тыс. кв.км).

* У пачатковы перыяд пасля аварыі.

** Цяпер цэзій-137 з'яўляецца асноўным радыенуклідам, што больш як на 90% вызначае дозу апрамянення насельніцтва.

*** Толькі для плутонію-238

Крыніца: Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі