Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 лістапада 2019, 15:17

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019"

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).

У ім прымуць удзел прадстаўнікі 19 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Украіны, Уэльса, Францыі і Польшчы.

Слоганам конкурсу ў гэтым годзе стала фраза "Падзяліся радасцю".

Беларусь на конкурсе прадставіць Лізавета Міснікава з кампазіцыяй "Попельны". На сцэну яна выйдзе пад нумарам 7.

Лізавеце 14 гадоў, нарадзілася ў Мінску, вучыцца ў сталічнай гімназі №56. Творчасцю займаецца з 5 гадоў, прафесійна спявае з 11.

Перамогі Беларусі ў конкурсе:

2005 год - Ксенія Сітнік з кампазіцыяй "Мы разам",

2007 год - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі".

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання - 2003 года.

У 2018 годзе Беларусь другі раз прымала дзіцячае "Еўрабачанне" і збірала рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю форуму: на сцэне "Мінск-Арэны" выступілі юныя артысты з 20 краін.

Крыніца: Афіцыйны сайт дзіцячага "Еўрабачання", адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі