Паводле даных на 1 студзеня 2021 года ў Беларусі пражывалі 1861 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
Размеркаванне колькасці дзяцей па ўзростах (у працэнтах да колькасці дзяцей да 18 гадоў):
0-6 гадоў - 38,9%,
7-14 гадоў - 46,4%,
15-17 гадоў - 14,7%.
Паводле даных перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года колькасць сем'яў у Беларусі складала - 2 612 413. З іх сем'і, якія маюць дзяцей маладзейшых за 18 гадоў - 1 142 887, у тым ліку:
1 дзіця - 654 423 сям'і,
2 дзіцяці - 382 789 сем'яў,
3 дзіцяці - 83 981 сям'я,
4 дзіцяці - 15 842 сям'і,
5 і больш дзяцей - 5852 сям'і.
Больш за палову нараджэнняў звязаны з нараджэннем жанчынай другога, трэцяга і наступных дзяцей. Штогод нараджаецца больш хлопчыкаў.
Паводле даных перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года раён з найбольшай доляй дзяцей (у агульнай колькасці раёна) - Столінскі раён Брэсцкай вобласці - 24,5%, з найбольшай доляй хлопчыкаў (у агульнай колькасці раёна) - Столінскі раён Брэсцкай вобласці - 12,9%, з найбольшай доляй дзяўчынак (у агульнай колькасці раёна) - Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці - 11,9%.
Памеры дапамог:*
- аднаразовая пры нараджэнні першага дзіцяці - Br2880,1, другога і трэцяга - Br4032,14;
- штомесячная па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў: на першае дзіця - Br495,74, на другое і наступнае - Br566,56, на дзіця-інваліда - Br637,38.
Топ-10 самых папулярных дзіцячых імён: Максім, Міхаіл, Мацвей, Аляксандр і Арцём, Сафія, Марыя, Ганна, Ксенія, Дар'я**.
* На 1 лістапада 2021 года.
** На 1 студзеня 2021 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.