Сцяг Субота, 7 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 сакавіка 2026, 14:50

Дзень жанчын

Дзень жанчын  У Беларусі пражываюць больш за 4,9 млн жанчын (53,9% жыхароў краіны)*:

гараджанкі - 79,6%,

вясковыя жанчыны - 20,4%.

Сярэдні ўзрост жанчыны - 44,3 года.

Сярэдні ўзрост жанчыны пры заключэнні першага шлюбу - 26,7 года, паўторнага шлюбу - 40,5 года.

Узровень занятасці жанчын у працаздольным узросце - 85,6%.

Асноўныя сферы занятасці, дзе пераважаюць жанчыны:

- ахова здароўя і сфера сацыяльных паслуг - 84,8%,

- адукацыя - 83,5%,

- фінансавая і страхавая дзейнасць - 72,3%.

Сярод занятых жанчын 41,8% маюць вышэйшую адукацыю, 28,2% - сярэднюю спецыяльную, 19,2% - прафесійна-тэхнічную.

Сярод занятых у эканоміцы жанчын 43,5% мелі непаўналетніх дзяцей.

Сям'я або кар'ера? Што важней для беларусак**

58,3% жанчын ставяць сям'ю вышэй за прафесійную кар'еру.

30% беларусак аднолькава ацэньваюць значнасць прафесійнай кар'еры і сям'і.

У сітуацыі неабходнасці выбару паміж магчымасцю кар'ернага росту і сямейнымі каштоўнасцямі для большасці беларусак прыярытэтам з'яўляюцца дзеці (63,9%).

* Паводле даных на пачатак 2025 года

** Паводле даных рэспубліканскага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі ў 2025 годзе.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі