
Больш за 150 святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі пройдзе ў Мінску.
Плошча Перамогі.
9 мая 11.00 - Шэсце пакаленняў і ўскладанне кветак і вянкоў да манумента Перамогі.
9 мая 21.30 - 23.00 - гала-канцэрт "Пяць пакаленняў".
Плошча Дзяржаўнага сцяга.
8 мая - урачыстае ўшаноўванне дзяржаўных сімвалаў - герба і сцяга.
Пляцоўка ля Палаца спорту.
7-9 мая - святочны кірмаш.
9 мая 12.00 - 23.00 - канцэртная праграма "Мы памятаем! Мы ганарымся!".
Пляцоўка ля Вялікага тэатра.
7 мая 11.00 - дзіцяча-маладзёжная патрыятычная акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй!".
Уздоўж пр.Пераможцаў - ад Палаца спорту да комплексу "Мінск - горад-герой".
9 мая 13.00 - 19.00 - тэматычныя інтэрактыўныя зоны, культурна-патрыятычны кінамарафон "Глядзі і памятай".
Музейна-паркавы комплекс "Перамога".
8 мая 12.00 - 16.00 - рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег "Забег адважных".
9 мая 13.00 - 19.00 - канцэртная праграма "Служу Беларусі!", выстаўка ваеннай тэхнікі, тэматычныя інтэрактыўныя зоны, гала-канцэрт конкурсу патрыятычнай песні.
9 мая 23.00 - святочны феерверк у Мінску:
у парку імя Янкі Купалы,
у парку імя Паўлава,
на набярэжнай у Драздах,
у парку імя Уга Чавеса,
на пляцоўцы ля "Чыжоўка-Арэны",
на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Крыніца: Мінгарвыканкам.