Беларусь штогод 1 кастрычніка адзначае Дзень пажылых людзей. У гэты ж дзень сусветная супольнасць адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей, заснаваны па ініцыятыве ААН у снежні 1990 года.
У Беларусі пражывае 1,5 млн людзей старэйшых за 65 гадоў (16% насельніцтва краіны).
Звыш 400 жыхароў дасягнулі 100 гадоў і больш.
Пасля дасягнення пенсійнага ўзросту ў эканоміцы краіны прадаўжаюць працаваць каля 20% пенсіянераў.
Пенсійны ўзрост у Беларусі:
для жанчын - 58 гадоў,
для мужчын - 63 гады.
Для развіцця адукацыйных навыкаў у Беларусі дзейнічаюць універсітэты залатога, або трэцяга ўзросту.
У дзейнасць па правядзенні вольнага часу (клубы па інтарэсах) уключаны 14 тыс. пажылых людзей на базе цэнтраў сацабслугоўвання (146 цэнтраў па краіне).
Дзейнічае 140 саветаў пажылых грамадзян, якія аб'ядноўваюць 1,4 тыс. чалавек.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.