Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 ліпеня 2021, 12:46

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - дзяржаўнае свята, устаноўленае 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года.

Асноўныя мерапрыемствы 3 ліпеня:

10.00-18.00 - экспазіцыі ваеннай тэхнікі (паркі Перамогі, Янкі Купалы, імя Міхаіла Паўлава, імя Уга Чавеса, экстрэмальных відаў спорту, Камароўскі сквер, пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі і "Чыжоўка-Арэны").

12.00-00.00 - урачыстасці з міні-канцэртамі і забавамі (у кожным раёне сталіцы на традыцыйных пляцоўках).

21.00-00.00 - гала-канцэрт "Беларусь адзіная" (стэла "Мінск - горад-герой").

Салют у Мінску будзе дадзены ў 23.00 у шасці кропках: у сталічных парках Перамогі, Міхаіла Паўлава, Уга Чавеса, у раёне набярэжнай вадасховішча Дразды, на пляцоўках каля "Чыжоўка-Арэны" і Нацыянальнай бібліятэкі.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць ва ўсіх раёнах горада.

Крыніца: Мінгарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі