Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 ліпеня 2020, 12:35

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - дзяржаўнае свята, устаноўленае 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года.

Асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы 3 ліпеня:

10.00 - шэсце "Беларусь помніць!" па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі.

12.00 - выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці, святочны кірмаш (пляцоўка каля Палаца спорту).

20.00 - адкрыццё святломузычнага фантаннага комплексу (набярэжная ў парку Я. Купалы).

21.00 - гала-канцэрт "Беларусь бязмежная" (пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой").

Салют у Мінску будзе дадзены ў 23.00 у 8 пунктах: у скверы "Старосцінская Слабада", у сталічных парках Перамогі, Чалюскінцаў, Янкі Купалы, Міхаіла Паўлава, Уга Чавеса, у раёне набярэжнай вадасховішча Дразды, на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны".

З 2 па 5 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць выстаўка найноўшых узораў беларускага машынабудавання: МАЗа, БЕЛАЗа, "БЕЛДЖЫ", "Амкадора". Час работы з 8.00 да 20.00.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць ва ўсіх раёнах горада.

Крыніца: Мінгарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі