У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У бягучым годзе свята прыпадае на 6 кастрычніка.
Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:
86,4% настаўнікаў і кіраўнікоў школ - жанчыны;
99,7% настаўнікаў працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі;
93,9% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю;
77,9% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю;
67,9% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці большы за 15 гадоў;
78,2% настаўнікаў - настаўнікі-прадметнікі;
На пачатак 2018/2019 навучальнага года ў рэспубліцы функцыянавала 3035 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе працавалі 112,5 тыс. настаўнікаў:
у гарадской мясцовасці - 1421 установа, 77,6 тыс. настаўнікаў;
у сельскай мясцовасці - 1614 устаноў, 34,9 тыс. настаўнікаў.
На пачатак 2018/2019 навучальнага года ў сярэднім на аднаго настаўніка прыпадала 9 вучняў:
у гарадскіх школах - 11 вучняў;
у сельскіх школах - 5 вучняў.
Топ-5 прадметаў па ўдзельнай вазе*:
настаўнікаў-мужчын:
фізічная культура - 63,7%,
дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка - 60,7%,
працоўнае навучанне - 43%,
фізіка - 35,5%,
гісторыя і іншыя грамадазнаўчыя дысцыпліны - 28,9%;
настаўнікаў-жанчын:
руская мова і літаратура - 98%,
беларуская мова і літаратура - 97,5%,
замежныя мовы - 94,9%,
біялогія - 91,9%,
хімія - 91,4%.
* Да агульнай колькасці настаўнікаў-прадметнікаў.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.