У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У бягучым годзе свята прыпадае на 2 кастрычніка.
У галіне адукацыі Беларусі працуюць амаль 430 тыс. чалавек, палавіна з якіх - педработнікі.
Ганаровае званне "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь" прысвоена 116 лепшым педагогам краіны*.
У бягучым годзе работу пачалі 5845 маладых спецыялістаў-педагогаў.
Статыстычны партрэт беларускага настаўніка**:
86,7% жанчыны,
93,2% маюць вышэйшую адукацыю,
68,7% маюць стаж работы па спецыяльнасці больш як 15 гадоў.
На 1 настаўніка ў Беларусі ў сярэднім прыпадае 10 вучняў:
У 2022/2023 навучальным годзе функцыянуе 2901 дзяржаўная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі (1 млн 85 тыс. вучняў).
З 1 верасня 2022 года ўступіў у сілу абноўлены Кодэкс аб адукацыі, таксама пачаў дзейнічаць Дзяржаўны школьны стандарт.
Беларусь знаходзіцца на 32-й пазіцыі ў рэйтынгу краін па індэксе ўзроўню адукацыі і належыць да краін з вельмі высокім індэксам чалавечага развіцця.
* за перыяд 1996 - 2022 гг.
** настаўнікаў і кіраўнікоў школ
Крыніца: Міністэрства адукацыі, Нацыянальны статыстычны камітэт.