Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 кастрычніка 2021, 17:51

Дзень настаўніка

У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У бягучым годзе свята прыпадае на 3 кастрычніка.

Статыстычны партрэт беларускага настаўніка:

- 86,5% настаўнікаў і кіраўнікоў школ - жанчыны,

- 99,6% настаўнікаў і кіраўнікоў школ працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі,

- 93,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую адукацыю,

- 78,7% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю,

- 68,6% настаўнікаў і кіраўнікоў школ маюць стаж работы па спецыяльнасці большы за 15 гадоў.

Сярэдняя заработная плата настаўніка ў студзені - жніўні 2021 года склала Br1139,5.

У Беларусі функцыянавала 3009 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе навучалася 1058,3 вучня. Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны склала 111,4 тыс. чалавек*:

- у гарадской мясцовасці - 77,9 тыс. настаўнікаў,

- у сельскай мясцовасці - 33,5 тыс. настаўнікаў.

У сярэднім на аднаго настаўніка прыпадала 10 вучняў:

- у гарадскіх школах - 11 вучняў,

- у сельскіх школах - 5 вучняў.

Топ-5 прадметаў па колькасці настаўнікаў:

настаўнікаў-мужчын:

- фізічная культура - 62,7%,

- дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка - 58,3%,

- працоўнае навучанне - 42,4%,

- фізіка - 34,3%,

- гісторыя і іншыя грамадскія дысцыпліны - 29,3%;

настаўнікаў-жанчын:

- беларуская мова і літаратура - 97,9%,

- беларуская мова і літаратура - 97,4%,

- замежныя мовы - 95%,

- хімія - 91,5%,

- біялогія - 91,1%.

*Тут і далей - на пачатак 2020/2021 навучальнага года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі