
У Беларусі штогод 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці.
Паводле даных на 1 студзеня 2022 года, колькасць жанчын у краіне - 4977,0 тыс. (53,8% насельніцтва).
Сярэдні ўзрост жанчын - 43,3 года.
Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці (гадоў):
2021 год - 26,9,
2010 год - 24,9*.
Сучасныя беларускія жанчыны паспяхова сумяшчаюць работу, сям'ю і выхаванне дзяцей.
58,5% занятых у эканоміцы жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў мелі непаўналетніх дзяцей:
56,8% - 1 дзіця,
34,3% - 2 дзіцяці,
8,9% - 3 і больш дзяцей.
Пры гэтым наяўнасць дзяцей не перашкаджае кар'ернаму росту.
Сярод кіраўнікоў ва ўзросце 20-49 гадоў - 51,9% жанчыны, з іх 59,3% мелі непаўналетніх дзяцей.
Беларусь займае 25-ю пазіцыю з 179 краін у рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін.
*Для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні дзіцяці.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.