У Беларусі штогод 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці.
Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі пражывала:
3387,6 тыс. маці (79% ад агульнай колькасці жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў і старэйшым);
2612,4 тыс. сем'яў, з іх 43,7% мелі дзяцей маладзейшых за 18 гадоў.
Сем'і, якія мелі дзяцей маладзейшых за 18 гадоў (у працэнтах да агульнай колькасці сем'яў з дзецьмі маладзейшымі за 18 гадоў):
57,3% - 1 дзіця,
33,5% - 2 дзяцей,
9,2% - 3 і больш дзяцей.
Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першага дзіцяці (гадоў):
2020 год - 26,8,
2010 год - 24,9*.
Сучасныя беларускія жанчыны паспяхова сумяшчаюць работу, сям'ю і выхаванне дзяцей.
60% занятых у эканоміцы жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў мелі непаўналетніх дзяцей (паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва; у працэнтах)**:
56,2% - 1 дзіця,
35,1 - 2 дзяцей,
8,7% - 3 і больш дзяцей.
Пры гэтым наяўнасць дзяцей не перашкаджае кар'ернаму росту.
Сярод кіраўнікоў ва ўзросце 20-49 гадоў - 50,6% жанчыны, з іх 60,6% мелі непаўналетніх дзяцей.
*Для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні дзіцяці. З 2010-га па 2020 год сярэдні ўзрост жанчын пры нараджэнні дзіцяці павялічыўся з 27,3 да 29,7 года.
**Тут і далей даныя 2020 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.-0-