Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 верасня 2017, 12:16

Дзень без аўтамабіля ў Мінску

Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад'яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.

Веласіпедыстаў, якія едуць на работу з 7.15 да 10.30, будуць частаваць фруктамі ў трох пунктах горада: каля стэлы "Мінск - горад-герой", каля ўвахода ў Батанічны сад (пр. Незалежнасці), на пр. Пушкіна (насупраць дома па адрасе вул. Арлоўская, 85).

У сувязі з правядзеннем акцыі 22 верасня з 16.00 да 21.00 на ўчастку вул. Леніна ад пр. Незалежнасці да вул. Кірава закрываецца рух у абодвух напрамках.

Пешаходная зона на вул. Леніна:

16.00 - дзіцячая праграма, тэст-драйв электрычных сродкаў перамяшчэння, выстаўка электрамабіляў і інш.,

17.50 - канцэрт струннага квінтэта "Серэнада", груп Parade of Planets, "Касіяпея", Uzari,

18.20 - урачыстае адкрыццё свята,

21.00 - велапрабег ад вул. Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі (першая паласа руху па пр. Незалежнасці)*.

Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.

* Для ўсіх удзельнікаў велапрабегу абавязкова наяўнасць ліхтарыкаў.

Крыніца: Мінгарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі