Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 верасня 2020, 16:13

Дзень без аўтамабіля ў Мінску

Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыўнага аўтамабілю транспарту. Дэвіз тыдня ў 2020 годзе - "Выбірай, на чым перамяшчацца" (Choose your move).

Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад'яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.

Мерапрыемствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці:

велапрабег па маршруце пр.Дзяржынскага, 131 - Нацыянальная бібліятэка Беларусі;

акцыя "На работу на веласіпедзе". Гараджанам, якія будуць дабірацца на работу на веласіпедзе, прапануюць бясплатныя фрукты, каву і чай у шасці пунктах сталіцы:

- стэла "Мінск - горад-герой",

- уваход у Батанічны сад,

- пр.Пушкіна, д.85,

- Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр,

- універмаг "Беларусь",

- "Мінск-Арэна".

У Мінску Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць пяты год запар.

Упершыню акцыя "Дзень без аўтамабіля" прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Беларусь далучылася да яе ў 2008-м.

Крыніца: Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі