Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 сакавіка 2019, 16:49

Дырэктыва №8 аб развіцці будаўнічай галіны

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Дырэктыву №8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны".

Асноўныя задачы Дырэктывы:

падтрыманне сярэдняга кошту кв.м жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, у памеры, што не перасягае сярэднямесячную зарплату;

зніжэнне да аднаго года тэрміну накіравання шматдзетных сем'яў на будаўніцтва жылля;

развіццё гарадоў-спадарожнікаў;

павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля;

павышэнне ўзроўню вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і плацежнай дысцыпліны ў галіне;

скарачэнне адміністрацыйных працэдур;

укараненне інфармацыйных тэхналогій у праектаванні і будаўніцтве;

стварэнне эканамічных і сацыяльных умоў для захавання кадравага патэнцыялу галіны.

Сістэмная рэалізацыя прынятых рашэнняў дасць магчымасць будаўнічай галіне выйсці на якасна новы ўзровень развіцця, забяспечыць патрэбнасці нацыянальнай эканомікі ў высокаэфектыўнай будаўнічай прадукцыі, насельніцтва якасным і даступным жыллём.

Крыніца: Дырэктыва №8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі