Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 сакавіка 2019, 17:29

Дырэктыва №7 аб развіцці ЖКГ

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Дырэктыву №7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

Асноўныя мэты ў развіцці галіны:

павышэнне якасці паслуг і правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі;

аказанне дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна слабаабароненым катэгорыям грамадзян;

удасканаленне работы з насельніцтвам;

удасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі.

Комплекснае вырашэнне пастаўленых Дырэктывай задач дасць магчымасць:

выйсці на якасна новы ўзровень прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг і работы з насельніцтвам, забяспечыць павышэнне камфортнасці ўмоў пражывання;

стварыць умовы для павышэння эфектыўнасці арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устойлівага развіцця аб'ектаў камунальнай інфраструктуры;

забяспечыць удасканаленне структуры кіравання ЖКГ і павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для галіны;

дасягнуць у 2020 годзе ўводу 3,6 млн кв.м агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту;

павялічыць у 2020 годзе да 25% узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў;

забяспечыць у 2025 годзе 100% спажыўцоў якаснай пітной вадой.

Крыніца: Дырэктыва №7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі