Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 ліпеня 2020, 12:32

Датэрміновае галасаванне

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пройдзе з 4 па 8 жніўня ўключна. Грамадзяне, якія будуць адсутнічаць у дзень правядзення выбараў па месцы свайго жыхарства 9 жніўня, могуць прагаласаваць загадзя*.

Парадак арганізацыі датэрміновага галасавання:

праводзіцца з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у прысутнасці не менш як двух членаў участковай камісіі;

пры атрыманні бюлетэня выбаршчык уласнаручна распісваецца ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, і пазначае дату датэрміновага галасавання;

выбаршчык ва ўмовах, што выключаюць кантроль за яго волевыяўленнем, запаўняе ў памяшканні ўчастковай камісіі бюлетэнь і апускае яго ў апячатаную скрыню для галасавання.

Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках:

утвораных у санаторыях,

прафілакторыях,

дамах адпачынку,

бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.

На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць 5 767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за межамі краіны.

У спісы выбаршчыкаў унесены 6 844 932 грамадзяніны.

Выбары пройдуць 9 жніўня 2020 года.

*афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Крыніца: ЦВК Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі