У 2023 годзе ў рамках праграмы "Дарогі Беларусі"* адрамантуюць каля 2,5 тыс. км дарог:
- па рэспубліканскай сетцы - каля 1 тыс. км,
- па мясцовай сетцы - каля 1,5 тыс. км.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца рамонту і рэканструкцыі маставых збудаванняў. Плануецца адрамантаваць 37 мастоў на дарогах рэспубліканскага значэння.
Сярод важнейшых аб'ектаў:
- мост цераз Прыпяць на аўтадарозе Р131 Калінкавічы - Мазыр працягласцю больш за 900 м,
- мост цераз раку Панарка на аўтадарозе М7/Е28 Мінск - Ашмяны - граніца Літвы (Каменны Лог),
- пуцеправод цераз чыгунку на дарозе Р2 Стоўбцы - Івацэвічы - Кобрын,
- пуцеправод на аўтадарозе М10 граніца Расіі (Селішча) - Гомель - Кобрын,
- мост цераз раку Свячанка на аўтадарозе М3 Мінск - Віцебск.
*Дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года №212. Распрацавана для паляпшэння транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог агульнага карыстання на аснове росту прыцягнення інвестыцый у транспартную інфраструктуру.
Крыніца: Міністэрства транспарту і камунікацый