У Беларусі рэалізуецца дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады*.За гэту пяцігодку праведзены рамонт, рэканструкцыя каля 18 тыс. км дарог і больш як 400 маставых збудаванняў.
Аб'ём рамонтных работ на 2025 год - 5 тыс. км дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння.
У ліку важных праектаў (уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму):
- аўтамабільныя дарогі М10 (Гомель - Кобрын), М3 (Мінск - Віцебск), Р46 (Лепель - Полацк), Р53 (Слабада - Навасады);
- масты цераз раку Прыпяць (у Мазыры) і цераз раку Сож (на аўтадарозе Р30 Гомель - Ветка - Чэрыкаў).
Дарогі да аграгарадкоў ад раённых цэнтраў стануць асфальтабетоннымі.
Да канца 2026 г. рэканструююць 156 км гравійных дарог (у 2025 годзе - 99 км, у 2026-м - 57 км).
*На гэты момант iдзе фарміраванне дзяржаўнай праграмы "Дарогі Беларусі" на 2026-2030 гады.
Крыніца: Мінтранс Беларусі.
