У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі* бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Памеры штомесячных дапамог з 1 лютага:
на першае дзіця - Br539,56 (павялічана на Br43,82);
на другое і наступных дзяцей - Br616,64 (Br50,08);
на дзіця-інваліда - Br693,72 (Br56,34).
Новы памер дапамог будзе дзейнічаць па 31 ліпеня 2022 года ўключна.
Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем'ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей: усяго назначаецца 11 відаў дапамог.
*Дапамогі пераглядаюць двойчы ў год, змяненні пачынаюць дзейнічаць з 1 лютага і 1 жніўня. Памер дапамог залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал (паводле даных Белстата, сярэднямесячная зарплата ў IV квартале 2021 года склала Br1541,6).
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.