Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 студзеня 2019, 15:50

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу

Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".

Вынікі беларускай каманды ў агульным заліку грузавікоў:

экіпаж Сяргея Вязовіча - 6-е месца,

экіпаж Аляксандра Васілеўскага - 8-е месца,

экіпаж Аляксея Вішнеўскага - 11-е месца.

Беларуская каманда ўдзельнічала ў гонцы "Дакар" восьмы раз.

Лепшыя дасягненні беларусаў у агульным заліку "Дакара" ў папярэднія гады:

2012 - 31-е месца,

2013 - 21-е,

2014 - 11-е,

2015 - 10-е,

2016 - 25-е,

2017 - 6-е,

2018 - 2-е.

"Дакар-2019":

старт гонкі - 6 студзеня,

фініш гонкі - 17 студзеня,

працягласць трасы - каля 5 тыс. км (70% пяскі),

маршрут - па тэрыторыі Перу,

катэгорыі транспартных сродкаў - матацыклы, ралійныя аўтамабілі, грузавікі, квадрацыклы, мотаўсюдыходы.

* Ралі-марафон "Дакар-2019" з'яўляецца 41-м па ліку.

Крыніца: ААТ "МАЗ".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі