Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 сакавіка 2024, 11:39

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыял "Лудчыцкая вышыня"

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Мемарыял "Лудчыцкая вышыня" Мемарыял "Лудчыцкая вышыня" ("Вышыня герояў") - сімвал доблесці і мужнасці савецкіх воінаў.

У 1944 годзе на Лудчыцкай вышыні (на штабных картах значылася пад лічбай 150,9) ішлі бязлітасныя баі.

Вышыня ўяўляла асаблівы стратэгічны аб'ект у час прарыву нямецкай абароны.

Немцы ўладкавалі тут моцны ўмацаваны пункт, які кантраляваў шырокую мясцовасць уздоўж ракі Днепр.
У ноч на 24 чэрвеня - з пачаткам наступальнай аперацыі "Баграціён" - ударны атрад 556-га палка 169-й стралковай дывізіі штурмам заняў вышыню.

На працягу 20 гадзін савецкія воіны адбівалі атакі ворага. Скаваўшы значныя сілы праціўніка, яны забяспечылі паспяховае наступленне савецкіх часцей на іншых напрамках*.

За ўзяцце вышыні адразу шэсць воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Іх імёны ўвекавечаны ў кампазіцыі мемарыяла.

Мемарыял "Лудчыцкая вышыня" адкрыты 28 чэрвеня 1984 г.

На штучна створаным кургане ўстаноўлена сімвалічная фігура быліннага Баяна, які ўслаўляе подзвіг воінаў-герояў.

Каля падножжа кургана размешчана ўвагнутая сцяна-стэла з нагруднымі гарэльефамі шасці Герояў Савецкага Саюза: У. Мартынава, С. Іскаліева, Г. Якубава, І. Барысевіча, П. Вінічэнкі і Г. Размадзэ.

Вышыня фігуры 10 метраў, гарэльефаў - 2,5 метра.

Побач устаноўлена гранітная стэла і гарыць Вечны агонь.

"Лудчыцкую вышыню" называюць інтэрнацыянальнай. У 1984 г. на адкрыццё мемарыяла кожны са сваякоў загінулых герояў прывёз з іх радзімы жменьку зямлі.

*Галоўны ўдар фронту рыхтаваўся з Рагачова і на поўдзень у напрамку Бабруйск - Мінск.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі