55 гадоў таму, у 1969 годзе, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяла "Курган Славы".
Курган узведзены ў памяць аб гераізме савецкіх салдат і афіцэраў, праяўленым пры вызваленні Беларусі, а таксама ў гонар завяршэння аперацыі "Баграціён".
Мемарыял размешчаны на месцы жорсткіх баёў, дзе летам 1944 года была разгромлена 105-тысячная групоўка нямецкіх войскаў ("Мінскі кацёл").
Курган Славы - народны мемарыял: тысячы людзей прынеслі да яго па жмені зямлі з розных населеных пунктаў.
Агульная вышыня мемарыяла - 70,6 м;
вышыня землянога ўзгорка - 35 м;
аб'ём землянога насыпу - 91 583 куб.м;
глыбіня слупкаватага фундамента - 30 м;
да вяршыні кургана вядуць 2 лесвіцы па 241 прыступкі кожная.
На вяршыні ўзгорка - кампазіцыя з чатырох штыкоў па 35,6 м (сімвалізуюць 4 фронты, якія вызвалілі Беларусь). Іх падножжа апяразвае кальцо з барэльефнымі выявамі савецкіх воінаў і партызан.
На схіле - мемарыяльная пліта з надпісам: "У Кургане Славы жменя да жмені лягла зямля з гарадоў-Герояў і іншых месц жорсткіх баёў, з гарадоў і сёл, якія навек праславілі сябе ратнымі і працоўнымі подзвігамі дзеля свабоды і незалежнасці Савецкай Радзімы".
Аднаўленне мемарыяла - падзея знакавая. Рэканструкцыя праведзена ў 2004, 2015, 2024 гг.
Курган Славы штомесяц наведваюць 4 тыс. чалавек.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы.