Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 лютага 2024, 14:35

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі: Буйніцкае поле

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі: Буйніцкае поле  Мемарыял "Буйніцкае поле" - сімвал мужнасці і храбрасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мемарыял захоўвае памяць аб героях - абаронцах Магілёва.

Гераічная абарона горада

У пачатку ліпеня 1941 года савецкія воіны, міліцыянеры, народныя апалчэнцы 23 дні трымалі абарону Магілёва.

Асабліва бязлітасныя баі ішлі на Буйніцкім полі, дзе нямецкім танкавым армадам процістаялі пехацінцы 388-га стралковага палка пад камандаваннем палкоўніка С.Куцепава і агнявыя разлікі 340-га артпалка палкоўніка І.Мазалава.

12 ліпеня 1941 года адбыўся самы бязлітасны бой, які працягваўся 14 гадзін: артылерыйскі абстрэл чаргаваўся з танкавымі атакамі.

Мемарыял "Буйніцкае поле"

На полі воінскай славы ў 1962 годзе ўстаноўлены абеліск, у 1995 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс.

У цэнтры мемарыяла 27-метровая капліца - сімвал велічы воінскага духу.

Унутры размешчаны мармуровыя дошкі з імёнамі абаронцаў Магілёва.

У цэнтры капліцы - "маятнік Фуко", сімвал вечнага жыцця.

На ўзвышшы ў цэнтры - "Кніга памяці" Буйніцкага мемарыяла.

Алеі злучаюць капліцу з аркай, памятным каменем пісьменніку К.Сіманаву*.

Вакол размешчаны ўзоры баявога ўзбраення і тэхнікі перыяду вайны.

Справа ад капліцы - рэшткі процітанкавага рова.

Недалёка размешчаны вадаём "Возера Слёз" - сімвал слёз маці, якія страцілі сваіх сыноў у гады вайны.

Музей Славы Магілёўскай вобласці

У 2023 годзе на Буйніцкім полі пачалося будаўніцтва музейнага комплексу Воінскай Славы Магілёўскай вобласці.

Архітэктура будынка - у выглядзе ордэна Айчыннай вайны**.

Мемарыяльны комплекс "Буйніцкае поле" з'яўляецца цэнтрам патрыятычнага выхавання моладзі. Тут праводзяцца вахты памяці, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі.

*У нарысе "Гарачы дзень" К.Сіманава ў газеце "Известия" 20 ліпеня 1941 года  быў змешчаны сенсацыйны рэпартаж і была паказана панарама дзясяткаў падбітых варожых танкаў.

"Я не быў салдатам, быў усяго толькі карэспандэнтам, аднак у мяне ёсць кавалачак зямлі, які мне век не забыць, - поле пад Магілёвам, дзе я ўпершыню ў ліпені 1941 года бачыў, як нашы на працягу аднаго дня падбілі і спалілі 39 нямецкіх танкаў..." - пісаў пазней К.Сіманаў.

**У 1980 годзе горад Магілёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені за мужнасць і стойкасць.

Крыніца: Музей гісторыі Магілёва, адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі