Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён" - адна з буйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.Наступальная аперацыя прадаўжалася 68 сутак, праведзена ў два этапы: першы з 23 чэрвеня па 4 ліпеня, другі - з 5 ліпеня па 29 жніўня.
Тэмп наступлення склаў 25-30 км у суткі.
Сілы савецкіх войскаў
1-ы Беларускі фронт,
2-і Беларускі фронт,
3-і Беларускі фронт,
1-ы Прыбалтыйскі фронт,
Дняпроўская ваенная флатылія, партызанскія фарміраванні.
Агульная колькасць савецкіх войскаў складала 2,4 млн салдат і афіцэраў.
1944 год. Хроніка вызвалення Беларусі:
26 чэрвеня вызвалены Віцебск,
27 чэрвеня - Орша,
28 чэрвеня - Магілёў,
29 чэрвеня - Бабруйск,
1 ліпеня - Барысаў,
3 ліпеня - Мінск,
8 ліпеня - Баранавічы,
14 ліпеня - Пінск,
16 ліпеня - Гродна,
28 ліпеня - Брэст.
Званне Героя Савецкага Саюза пасля было прысвоена 1,5 тыс. удзельнікам аперацыі, сотні тысяч былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
У памяць аб гераізме савецкіх салдат і афіцэраў, праяўленым пры вызваленні Беларусі, а таксама ў гонар Перамогі ў вайне ў 1969 годзе быў узведзены Курган Славы.
У чэрвені 2014 года каля в.Раковічы Гомельскай вобласці ўстаноўлены мемарыял "Аперацыя "Баграціён".
Менавіта адсюль савецкія войскі пачалі маштабнае вызваленне Беларусі.
Крыніцы: з адкрытых крыніц.
