У 2022 годзе спаўняецца 505 гадоў беларускаму кнігадрукаванню.
6 жніўня 1517 года ўраджэнец Полацка Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу "Псалтыр".
З гісторыі кнігадрукавання
"Псалтыр" Ф.Скарыны - першая друкаваная кніга ўсходніх славян, прызначалася для штодзённага чытання.
"Псалтыр" надрукавана чорнай фарбай, аб'ём выдання - 142 аркушы.
На працягу 1517-1519 гадоў Ф.Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг.
Тыраж кожнага выдання быў каля 1 тыс. экзэмпляраў (да нашага часу дайшло каля 520).
У кірылічным кнігадрукаванні Ф.Скарына ўвёў тытульны ліст, фаліяцыю старонак, прамежкі паміж словамі і водступы-абзацы.
У 1520-я гады заснаваў у Вільні першую ўсходнеславянскую друкарню, тут жа была надрукавана "Малая падарожная кніжка".
У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваюцца 10 кніг Бібліі (1517-1518 гг.) і факсімільнае выданне ўсіх кніг Ф.Скарыны.
Цікавыя факты:
1990 год аб'яўлены ЮНЕСКА годам Францыска Скарыны;
у 2017 годзе 500-годдзе беларускага кнігадрукавання занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА;
у 2017 годзе выдадзена "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" ў 20 тамах, якая стала візітнай карткай Беларусі.
Францыск Скарына (каля 1490 - 1551/1552 гг.) - першадрукар і вучоны, асветнік, гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном.
Крыніцы: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, адкрытыя крыніцы