Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 лістапада 2022, 09:47

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

У 2022 годзе адзначаецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча).

З біяграфіі Я.Коласа (1882-1956):

нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у в.Акінчыцы (Стаўбцоўскі раён);

1902 г. - скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам;

1906 г. - першы надрукаваны верш "Наш родны край";

1910 г. - выйшаў першы паэтычны зборнік "Песні-жальбы";

1926 г. - Я.Коласу прысвоена званне народнага паэта Беларусі;

1929 г. - паэт выбіраецца віцэ-прэзідэнтам НАН Беларусі.

Вяршыня творчасці Якуба Коласа - паэма "Новая зямля". Самы вялікі празаічны твор - трылогія "На ростанях".

У 1946 г. за вершы ваенных гадоў Я.Коласу прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, у 1949 г. - другая Дзяржаўная прэмія СССР за паэму "Рыбакова хата".

Паэт унёс вялікі ўклад ва ўзбагачэнне і нарміраванне беларускай літаратурнай мовы, актыўна займаўся перакладамі твораў на беларускую мову.

"Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю..."

Якуб Колас, урывак з паэмы "Новая зямля".

Крыніцы: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі