ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 5 чэрвеня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 мая 2020, 16:13

Cпрашчэнне візавага рэжыму з ЕС

Cпрашчэнне візавага рэжыму з ЕС

Для шырокай катэгорыі грамадзян Беларусі і ЕС на ўзаемнай аснове прадугледжваецца аблягчэнне візавых працэдур.

Асноўныя палажэнні:

- падача дакументаў на атрыманне візы - не пазней як за 10 каляндарных дзён да паездкі, у тэрміновым парадку тэрмін можа быць скарочаны да 2 рабочых дзён або менш,

- магчымасць атрымання шматразовых віз на перыяд, які паступова павялічваецца з 1 года да 5 гадоў (1+1+2+да 5),*

- тэрмін знаходжання - да 90 дзён у любы 180-дзённы перыяд.

Колькі будзе каштаваць віза:

- збор за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы - 35 еўра,**

- збор за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы ў тэрміновым парадку - 70 еўра.

Ад аплаты збору за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы вызваляюцца:

- блізкія сваякі грамадзян Беларусі, якія легальна пражываюць на тэрыторыі дзяржаў ЕС, або грамадзян Еўрасаюза,

- асобы, якія ўдзельнічаюць у навуковай, культурнай і творчай дзейнасці,

- школьнікі, студэнты, аспіранты, якія накіроўваюцца на стажыроўкі ў рамках праграм абмену,

- дзеці ва ўзросце да 12 гадоў,

- удзельнікі спартыўных мерапрыемстваў,

- удзельнікі мерапрыемстваў, арганізаваных пародненымі гарадамі і іншымі муніцыпальнымі адзінкамі, некамерцыйнымі арганізацыямі,

- члены нацыянальных і рэгіянальных улад, афіцыйных дэлегацый.

* Пры наяўнасці падстаў і для грамадзян са станоўчай візавай гісторыяй.

** У выпадку падачы дакументаў праз візавыя цэнтры дадаткова будзе аплачвацца сэрвісны збор, які не павінен перавышаць 30 еўра.

Крыніца: Міністэрства замежных спраў.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі