Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 лютага 2023, 10:40

Чым вядомы Слуцк

Культурнай сталіцай* Беларусі 2023 года стаў Слуцк.

З гісторыі старажытнага Слуцка

1005 г. - першае пісьмовае згадванне горада - у статутнай грамаце аб утварэнні епіскапіі ў Тураве.

1441 г. - Слуцк атрымаў Магдэбургскае права (трэцім у Беларусі пасля Брэста і Гродна).

XV ст. - пры Слуцкім Троіцкім манастыры вядуцца летапісы, дзейнічаюць бібліятэка і школа перапісчыкаў кніг, у XVI ст. - іканапісная майстэрня.

1617 г. - заснавана старэйшая з цяпер дзеючых школ на тэрыторыі Беларусі ("Слуцкія Афіны", цяпер гімназія №1).

XVII ст. - актыўная работа Слуцкай друкарні, дзе выдаваліся кнігі па ваенных пытаннях, мастацкія творы, пераклады з французскай і нямецкай моў, мемуары, календары, нататкі падарожнікаў.

XVIII ст. - у Слуцку функцыянуюць прафесійны тэатр, балетная школа, народны тэатр-батлейка.

1736 г. - пачатак прамысловай вытворчасці Слуцкіх паясоў, якія сталі жамчужынай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Старажытны Слуцк вядомы імёнамі многіх выдатных людзей, сярод якіх - Настасся Слуцкая (у 1506 г. узначаліла абарону Слуцка) і Соф'я Слуцкая (аднесена да ліку беларускіх святых, пры яе ўдзеле заснаваны Праабражэнскі манастыр).

Слуцк сучасны:

плошча - 24,6 кв.км;

насельніцтва - каля 60,7 тыс. чалавек (на 01.01.2022 г.).

На тэрыторыі Слуцкага раёна размешчана 32 аб'екты, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

*Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" праводзіцца з 2010 г. з мэтай папулярызацыі дасягненняў нацыянальнай культуры, прэзентацыі самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, іх турыстычнай прывабнасці.

Крыніца: Міністэрства культуры, Слуцкі райвыканкам, адкрытыя крыніцы

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі