Пры перамяшчэнні цераз чыгуначны пераезд будзьце пільныя і няўхільна выконвайце правілы дарожнага руху.
Вадзіцелі могуць перасякаць чыгуначныя пуці толькі па чыгуначных пераездах, уступаючы дарогу чыгуначнаму транспартнаму сродку.
Забараняецца выязджаць на чыгуначны пераезд:
пры закрытым або пачынаючым закрывацца шлагбауме незалежна ад сігналу святлафора;
пры забаронным сігнале святлафора (незалежна ад наяўнасці і становішча шлагбаума), дзяжурнага па пераездзе;
калі за пераездам утварыўся затор, які прымусіць спыніцца на пераездзе;
калі да пераезда набліжаецца чыгуначны транспартны сродак;
аб'язджаць з выездам на сустрэчную паласу руху транспартныя сродкі, якія стаяць перад пераездам ;
у іншых выпадках згодна з ПДР (гл.16).
Забараняецца самавольна адкрываць шлагбаум.
Пры вымушаным спыненні на чыгуначным пераездзе вадзіцель абавязаны:
уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю;
неадкладна высадзіць пасажыраў;
прыняць меры для вызвалення пераезду;
па магчымасці накіраваць двух чалавек уздоўж чыгуначных пуцей у абодва бакі ад пераезду на 1 км (калі аднаго, то ў бок горшай бачнасці) для падачы сігналу спынення машыністу.
Сігнал спынення - кругавы рух рукі (днём - з кавалкам яркай матэрыі або якім-небудзь добра бачным прадметам, уначы - з ліхтаром або факелам).
Сігнал агульнай трывогі (падае вадзіцель) - серыя з аднаго доўгага і трох кароткіх гукавых сігналаў.
Прычыны аварый на чыгуначных пераездах: няведанне або невыкананне вадзіцелямі ПДР, адсутнасць вопыту ваджэння, спалох і разгубленасць вадзіцеля пры спыненні аўтамабіля на пераездзе, калі відаць набліжэнне лакаматыва.
За парушэнне правіл праезду чыгуначных пераездаў прадугледжаны штраф у памеры ад 2 да 4 БВ (арт.18.10 КоАП Беларусі).
Крыніцы: ПДР Беларусі, ДАІ МУС, Беларуская чыгунка