Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
23 мая 2019, 11:21

Часовыя абмежаванні на рэспубліканскіх аўтадарогах

Часовыя абмежаванні дзейнічаюць:

з 23 мая па 31 жніўня 2019 года

на рэспубліканскіх аўтадарогах з асфальтабетонным пакрыццём

для транспартных сродкаў з максімальнай нагрузкай на адзіночную вось не больш як 6 т

у дзённы час сутак (з 11.00 да 20.00 уключна)

пры тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў.*

Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на перавозкі:

пасажыраў,

жывых жывёл,

грузаў гуманітарнай дапамогі,

бетонных і асфальтабетонных сумесей, дарожных бітумаў,

небяспечных і скорапсавальных грузаў,

збожжа, камбікорму, насення рапсу і інш.

*Названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог па пераліку згодна з дадаткам 2 да пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый №10 ад 6 сакавіка 2019 года.

Крыніца: прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі