Часовыя абмежаванні дзейнічаюць:
з 23 мая па 31 жніўня 2022 года:
- на рэспубліканскіх аўтадарогах з асфальтабетонным пакрыццём
- для транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось 6 т
- у дзённы час сутак (з 11.00 да 20.00 уключна)
- пры тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў*
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на перавозкі:
- пасажыраў,
- жывых жывёл,
- кветак, збожжа, камбікорму, насення рапсу, насеннага фонду,
- грузаў гуманітарнай дапамогі,
- адходаў жывёльнага паходжання,
- малака і малочных прадуктаў,
- небяспечных і скорапсавальных грузаў,
- сушанкі тарфяной,
- звязаныя з утрыманнем і рамонтам аўтадарог, ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, наступстваў ДТЗ.
Часовыя абмежаванні таксама не распаўсюджваюцца на колавыя трактары, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
*Пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый ад 25 лютага 2022 года №3.
Крыніца: Міністэрства транспарту і камунікацый.