
На рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах дзейнічаюць сезонныя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын*.
У вясенні перыяд часовыя абмежаванні ўстаноўлены з 25 сакавіка па 20 красавіка.
Максімальная дапушчальная нагрузка на адзіночную вось:
на рэспубліканскіх аўтадарогах, адносна якіх у вясенні перыяд уводзяцца абмежаванні згодна з пералікам,** - 6-8 т,
на астатніх аўтадарогах, за выключэннем тых, на якія сезонныя абмежаванні не распаўсюджваюцца, - 9 т.
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на перавозкі:
пасажыраў,
жывых жывёл,
кветак, збожжа, камбікармоў, насеннага фонду, угнаенняў,
грузаў гуманітарнай дапамогі,
лекавых сродкаў,
пошты і паштовых грузаў,
малака і малочных прадуктаў,
небяспечных і скорапсавальных грузаў,
грузаў у мэтах забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку,
грузаў, звязаных з рамонтам аўтадарог, ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, ДТЗ,
грузаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза***.
*Пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі №3 ад 25 лютага 2022 года.
**Пералік рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, адносна якіх у вясенні перыяд уводзяцца абмежаванні, - дадатак 1 да пастановы №3 ад 25 лютага 2022 года.
***Пры наяўнасці спецыяльнага дазволу.
Крыніца: Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.