Сцяг Чацвер, 5 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 лютага 2025, 16:11

Будаўніцтва жылля: вынікі 2024-га і планы на 2025 год

Будаўніцтва жылля: вынікі 2024-га і планы на 2025 год У 2024 годзе ў Беларусі арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 47,3 тыс. новых кватэр.

Уведзена ў эксплуатацыю 4390,5 тыс. кв.м жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, - 1427,2 тыс. кв.м жылля (32,5 працэнта ад агульнага ўводу).

У сельскіх населеных пунктах -1575,4 тыс. кв.м (35,9 працэнта ад агульнага ўводу).

Індывідуальных жылых дамоў - 2244 тыс. кв.м (51,1 працэнта ад агульнага ўводу).

У 2024 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 427,4 тыс. кв.м арэнднага жылля.

Тэмпы ўзвядзення арэнднага жылля павялічыліся на 35 працэнтаў (у параўнанні з 2023 г.).

У 2024 г. уведзена ў эксплуатацыю 567,6 тыс. кв.м агульнай плошчы электрадамоў.

Больш за ўсё электрадамоў пабудавалі ў Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях (121,8 тыс. кв.м, 214,1 тыс. кв.м і 116,7 тыс. кв.м адпаведна).

Урадам вызначаны планы будаўніцтва жылля на 2025 год:

4500 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў (усяго);

442,36 тыс. кв.м арэнднага жылля;

321,9 тыс. кв.м агульнай плошчы электрадамоў;

93 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў у гарадах-спадарожніках.

не менш за 40 працэнтаў ад агульнага ўводу - індывідуальных жылых дамоў.

Крыніцы: Пастанова Савета Міністраў ад 03.02.2025 нумар 65, Белстат, Мінбудархітэктуры
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі