Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 33,7 тыс. новых кватэр*. Уведзена ў эксплуатацыю 3218,1 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1018,5 тыс. кв.м, або 31,6 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля (з іх з дзяржаўнай падтрымкай - 600,6 тыс. кв.м).
У сельскіх населеных пунктах - 1210,4 тыс. кв.м жылля, або 37,6 працэнта ад агульнага ўводу па Беларусі.
Уведзена ў эксплуатацыю па абласцях і г.Мінску:
Брэсцкая вобласць:
усяго - 458,2 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 151,1 тыс. кв.м;
Віцебская вобласць:
усяго - 287,4 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 44,2 тыс. кв.м;
Гомельская вобласць:
усяго - 401,9 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 65,1 тыс. кв.м;
Гродзенская вобласць:
усяго - 331,3 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 83,1 тыс. кв.м;
Мінская вобласць:
усяго - 948 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 119 тыс. кв.м;
Магілёўская вобласць:
усяго - 338,3 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 42,2 тыс. кв.м;
Мінск:
усяго - 452,9 тыс. кв.м,
у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 95,8 тыс. кв.м.
Усяго ў 2025 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4500 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.
*У студзені - кастрычніку 2025 года.
Крыніцы: Белстат.
